Гішпанія агучыла тэрміны пастаўкі танкаў Leopard Украіне
- 20.05.2024, 21:16
- 4,536

Краіна чыніць важныя намаганні для вылучэння дапамогі.
Міністарка абароны Гішпаніі Маргарыта Роблес пацвердзіла пастаўку ва Украіну ў канцы чэрвеня новай партыі баявых танкаў «Леапард», а таксама боепрыпасаў розных тыпаў, пра што ў гэты панядзелак паведаміла яе ўстанова, паведамляе El Mundo.
Міністарка падкрэсліла «важныя намаганні», якія Гішпанія ўжо чыніць, і асабліва згадала падрыхтоўку ўкраінскіх салдатаў.
Раней Гішпанія перадала Украіне абяцаныя ракеты да сістэмаў супрацьпаветранай абароны Patriot.
Таксама Еўрапейская камісія заявіла ў панядзелак, што расейскі наступ на Харкаў «яшчэ раз дэманструе» вострую неабходнасць для краінаў ЕЗ забяспечыць Украіну сродкамі супрацьпаветранай абароны. Пра гэта ў сацсетцы X напісаў прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх сувязяў Пітэр Стана.
Ён таксама запэўніў, што «злачынствы супраць мірнага насельніцтва і цывільнай інфраструктуры яшчэ раз дэманструюць неабходнасць для Еўропы тэрмінова павялічыць падтрымку СПА» Украіны.