14 чэрвеня 2024, Пятніца, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі папрасіў 120 самалётаў F-16

2
Зяленскі папрасіў 120 самалётаў F-16

Таксама прэзідэнт Украіны заклікаў суседнія краіны NATO збіваць ракеты над Украінай.

Украіне трэба сама меней 120 амерыканскіх знішчальнікаў F-16, каб абараняцца ад удараў Расеі з паветра, заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю Reuters. «Расейцы выкарыстоўваюць 300 самалётаў, атакуючы тэрыторыю Украіны. Нам трэба як мінімум 120–130 [F-16], каб супрацьстаяць», – сказаў ён.

Калі заходнія хаўруснікі не здольныя даць столькі ў найбліжэйшы час, яны маглі б збіваць расейскія ракеты над Украінай са сваёй тэрыторыі, зазначыў Зяленскі. «Вы не можаце даць іх [знішчальнікі] наўпрост цяпер? Добра. Вяртаемся да самалётаў, якія ёсць на тэрыторыі суседніх краінаў NATO: паднімайце іх, збівайце цэлі, абараняйце цывільнае насельніцтва», – заклікаў ён.

На думку Зяленскага, заходнія партнёры могуць гэта зрабіць без шкоды для сябе, паколькі такія дзеянні не з'яўляюцца непасрэдным удзелам Альянсу ў вайне.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што хаўруснікі занадта доўга прымаюць ключавыя пастановы аб ваеннай дапамозе Украіне, «запазняючыся прыкладна на год». Ён апісаў пастаўкі ўзбраення, сярод іншага, сістэмаў СПА, падобных да Patriot, як «адзін вялікі крок наперад, якому папярэднічалі два крокі назад».

Акрамя гэтага Зяленскі паведаміў, што Украіна вядзе перамовы з хаўруснікамі пра выкарыстанне іх зброі для ўдараў па ваеннай тэхніцы РФ на мяжы і ў глыбіні расейскай тэрыторыі, аднак «пакуль ніякага прагрэсу тут няма». ЗША не даюць дазволу на такія атакі, баючыся эскалацыі. У панядзелак кіраўнік Пентагона Лойд Осцін зноў заявіў, што УСУ павінны выкарыстоўваць зброю, якая вылучаецца, толькі супраць мэтаў унутры краіны, уключаючы Крым.

Першыя знішчальнікі F-16 у колькасці шасці штук Украіна атрымае ўлетку. Іх перадасць Данія. Наступная партыя паступіць увосень – ад Нідэрландаў. У агульнай колькасці «кааліцыя F-16», якая ўключае таксама Нарвегію і Бельгію, паставіць УСУ сама менш 65 такіх самалётаў. Аднак не ўсе з іх могуць быць баяздольнымі.

У сакавіку стала вядома, што краіны NATO вывучаюць варыянт, пры якім яны здолеюць збіваць расейскія ракеты над Украінай. Сярод іншага, пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Анджэй Шэйна. У той самы час ён абмовіўся, што такая пастанова можа быць прынятая «выключна са згоды ўкраінскага боку і пры ўліку яе міжнародных наступстваў».

Ідэю падтрымалі дэпутаты бундэстага Нямеччыны, якія прывялі ў якасці прыкладу Ізраіль, якому ЗША, Вялікая Брытанія, Францыя дапамаглі адбіць паветраную атаку Ірана. Парламентарыі адзначылі, што гэтыя дзеянні не зрабілі Альянс бокам канфлікту, таму аналагічны досвед можна распаўсюдзіць і ва Украіну.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках