27 лiпеня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы арыштаваныя дзевяць падазраваных у дыверсіях і падпалах на замову Расеі

5
У Польшчы арыштаваныя дзевяць падазраваных у дыверсіях і падпалах на замову Расеі

Сярод іх ёсць беларусы.

У Польшчы арыштаваны дзевяць падазраваных у падрыхтоўцы актаў сабатажу на заданні расейскіх спецслужбаў. Сярод іх грамадзяне Украіны, Беларусі і Польшчы. Пра гэта ў эфіры TVN24 у панядзелак увечары завіў прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск.

«Што да актаў сабатажу і дыверсій, справа вельмі сур'ёзная. Датычыцца некалькіх еўрапейскіх краін, у тым ліку дакладна Літвы, Латвіі, Польшчы. Са Швэцыі паступаюць сігналы, як становіцца зразумела, што некаторыя з дзіўных здарэнняў таксама могуць быць вынікам сабатажу», - сказаў ён.

«У нас зараз арыштаваныя дзевяць падазраваных з выстаўленымі абвінавачваннямі, якія былі непасрэдна ўцягнутыя ў акты сабатажу ў Польшчы на заданні расейскіх службаў. Яны тычацца нападу, падпалу, спробы падпалу. Гаворка ідзе аб нанятых людзях. Часткова гэта людзі са злачыннага свету. Гэта тычыцца роўна грамадзян украінскіх, беларускіх і польскіх», - дадаў Туск.

Ён таксама заявіў, што адна з сарваных спроб сабатажу - падпал лакафарбавай фабрыкі ва Вроцлаве, размешчанай паблізу хімічнай вытворчасці. Прэм'ер адзначыў, што дыверсія была замоўленая расейскімі службамі, гэтаму ёсць довады. Кіраўнік польскага ўрада прыгадаў і нядаўні пажар на складзе IKEA у Літве.

«Асобы, якія былі там затрыманыя могуць мець таксама сувязь са спробамі сабатажу, гаворка ідзе ў асноўным аб падпалах, таксама на тэрыторыі Польшчы», - сказаў ён, адмовіўшыся паведамляць падрабязнасці.

Ён падкрэсліў, што ў Польшчы ў гэтых справах ёсць паразуменне з суседзямі і супольнікамі. Туск адзначыў, што зараз задаволены эфектыўнасцю дзеянняў польскіх службаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках