27 лiпеня 2024, Субота, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады пакінулі Паліну Шарэнду-Панасюк за кратамі

9
Беларускія ўлады пакінулі Паліну Шарэнду-Панасюк за кратамі
ПАЛІНА ШАРЭНДА-ПАНАСЮК

За два дні да вызвалення яе некуды этапавалі.

Палітычную зняволеную, актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на волю з калоніі ў прызначаную дату.

Як напісаў у «Фэйсбуку» ейны муж, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда, яшчэ 19 траўня Паліну некуды этапавалі з калоніі №24. Яе месцазнаходжанне зараз хаваюць.

Паліну Шарэнда-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года. Сілавікі выламалі дзверы кватэры, правялі агляд, канфіскавалі шэраг рэчаў, а Паліну затрымалі і ў кайданках адвезлі ў ІЧУ. Пазней яе перавялі ў СІЗА.

9 чэрвеня 2021 г. суд Маскоўскага раёна Берасця прысудзіў яе да двух гадоў калоніі.

Увесну 2022 года яна не выйшла на волю, на Паліну завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК і прысудзілі дадатковы год калоніі.

Але і вясной 2023 года яна не выйшла на волю: паводле артыкула 411 палітычная зняволеная атрымала яшчэ год калоніі. За гэтыя гады яе некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар, а таксама на шэсць месяцаў адправілі ў ПКТ. Паліна знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. У калоніі ў актывісткі "Еўрапейскай Беларусі" моцна пагоршылася здароўе.

Апошні час адбывала пакаранне ў калоніі ў Зарэччы Рэчыцкага раёна.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках