Момант знішчэння «чарапахатанка» на ліманскім кірунку паказалі на відэа
- 21.05.2024, 12:29
- 6,552
Расейскага монстра падбілі дакладным стрэлам кумулятывам.
Украінскія ваяры на ліманскім кірунку знішчылі варожы танк абсталяваны самаробнай антыдронавай абаронай.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, відэазапіс паспяховага нападу байцы апублікавалі ў сацсетках.
«Байцы 2 батальёна брыгады «Рубеж» НДУ дакладным стрэлам кумулятывам знішчылі чарговы «чарапахатанк» на Ліманскім кірунку», - адзначаецца ў каментары да відэа.