27 лiпеня 2024, Субота, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«А адкуль жа ў Беларусі столькі сірот?»

13
«А адкуль жа ў Беларусі столькі сірот?»

Беларуска адказала Качанавай.

Кіраўніца так званага Савета рэспублікі Наталля Качанава хоча адправіць беларускіх сірот у манастыры. Чытачка сайта Charter97.org задала чыноўніцы вострае пытанне:

- А адкуль жа гэта ў сацыяльна-арыентаванай дзяржаве столькі сірот?! І прытулкі дзіцячыя, і дамы сямейнага тыпу! Няўжо ж у нас вайна ідзе? Адкуль у нашай “заможнай, спакойнай” Беларусі столькі сірот?

І чаму, калі ў нас так добра жыць людзі, не разбіраюць такіх дзетак? Які ж чалавек пакіне сваё дзіця пакутаваць у прытулку, калі нават катоў і сабак забіраюць!

Вось у суседняй Польшчы, калі людзі не могуць мець дзяцей, то маюць шанец узяць дзіця-інваліда. Толькі інваліда! Бо дзяцей-сірот проста не існуе! Але існуюць боксы для малечы: калі раптам камусьці дзіця непатрэбнае, то яго можна беспакарана пакласці ў той бокс, абсалютна ананімна. Ніхто і ніколі не даведаецца, што мама адраклася ад малечы. І ў тую ж секунду загараецца сігналізацыя, і праз лічаныя хвіліны да малечы прыязджаюць, забіраюць. І становіцца цэлая чарга ахвочых усынавіць малое. Толькі вось гісторыі такія здараюцца надзвычай рэдка. А калі неяк здараецца, то ва ўсіх медыях даюць пра гэта інфармацыю!

Дык, спадарства, чаму ж у нашай “заможнай” дзяржаве дагэтуль без вайны і прыродных катастроф множацца прытулкі і дзеці-сіроты?

Адказ на паверхні, яго даў яшчэ некалі даўно наш класік Уладзімір Караткевіч, апісваючы, як дзяліў Бог зямлю: “Добра, - кажа, - зямля будзе – рай. А каб не занадта вы перад маім раем ганарыліся – дам вам найгоршае ўва ўсім свеце начальства”. Вось так лукашысты ператварылі беларускі рай у сапраўднае пекла, дзе ў 21-м стагоддзі востра стаіць пытанне непатрэбных дзяцей.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках