27 лiпеня 2024, Субота, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ ухваліў перадачу Украіне даходаў ад замарожаных актываў РФ

2
ЕЗ ухваліў перадачу Украіне даходаў ад замарожаных актываў РФ

Толькі сёлета сума можа скласці да 3 млрд еўраў.

Еўрапейскі звяз ухваліў перадачу Украіне даходаў ад замарожаных актываў Расеі.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ягонае паведамленне ў Twitter.

«Сёння ў рамках ЕЗ мы прынялі пастанову аб перадачы Украіне сродкаў, атрыманых у выніку замарожвання актываў расейскага Цэнтральнага банка. Толькі сёлета гэтая сума можа скласці да 3 млрд еўраў», - паведаміў ён.

Міністр дадаў, што 90 адсоткаў сродкаў пойдуць на вайсковую падтрымку.

«Расея павінна заплаціць за шкоду, нанесеную яе агрэсіўнай вайной», - заявіў Ліпоўскі.

Актывы РФ

Краіны Захаду замарозілі актывы Цэнтральнага банка Расеі на суму амаль 300 мільярдаў даляраў у адказ на вайсковую спецаперацыю ва Украіне. Пытанне аб тым, што рабіць з гэтымі грашыма, застаецца адкрытым. Канфіскацыя актываў пакуль не разглядаецца. Замест гэтага краіны Захаду прапануюць выкарыстоўваць атрыманы ад іх прыбытак для дапамогі Украіне.

Бэльгійскі дэпазітарый Euroclear, дзе захоўваецца большая частка замарожаных актываў, найбліжэйшым часам павінен прыняць пастанову аб іх далейшым лёсе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках