У жонкі дыктатара Асада выявілі лейкемію
- 21.05.2024, 14:52
- 8,210

Скасаваныя ўсе публічныя мерапрыемствы.
Жонцы сірыйскага дыктатара Башара Асада - Асмі Асад - дыягнаставалі лейкемію. Яна амаль 5 гадоў таму паспяхова перамагла рак малочнай залозы, але анкалогія зноў вярнулася ў крыху іншай форме.
48-гадовай першай лэдзі давядзецца ізалявацца ад навакольных і скасаваць усе публічныя мерапрыемствы, каб правесці лячэнне. Пра гэта паведамілі ў сацсетках кіраўніка Сірыйскай Арабскай Рэспублікі.

На якой менавіта стадыі раку знаходзіцца Асма Асад - невядома.
«Пасля з'яўлення некалькіх сімптомаў і клінічных прыкмет і пасля комплекснай серыі медыцынскіх тэстаў і абследаванняў першай лэдзі Асмі Асад быў пастаўлены дыягназ «востры міелоідны лейкоз» (ВМЛ). Дыстанцыяванне. Такім чынам, першая лэдзі будзе выконваць спецыяльны пратакол лячэння, які ўключае строгія меры прафілактыкі інфекцый і адпаведнае сацыяльнае дыстанцыяванне. Першая лэдзі часова адмовіцца ад усіх абавязанняў у рамках свайго плана лячэння», - гаварылася ў заяве.

