Да +28°С чакаецца ў Беларусі 22 траўня
- 21.05.2024, 18:02
- 2,084
Пройдуць дажджы.
Да плюс 28 градусаў і дажджы чакаюцца ў Беларусі 22 траўня. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні, уначы слабы, удзень 4—9 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-15 градусаў, удзень - плюс 22-28 градусаў.