27 лiпеня 2024, Субота, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцаў за мяжой абавязалі вярнуцца і стаць на вайсковы ўлік

23
Украінцаў за мяжой абавязалі вярнуцца і стаць на вайсковы ўлік

Далі ўсяго 30 дзён.

Кабінет міністраў абавязаў украінцаў за мяжой асабіста стаць на вайсковы ўлік у тэрытарыяльных цэнтрах камплектавання (ТЦК). Фактычна ім трэба вярнуцца і зрабіць гэта да 16 чэрвеня.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на пастанову №563.

Парадак арганізацыі і вядзення воінскага ўліку дапоўнілі наступнымі нормамі.

Украінцы прызыўнога ўзросту з 18 да 60 гадоў павінны цягам 60 дзён удакладніць персанальныя звесткі ў тэрытарыяльным цэнтры камплектавання (ТЦК) або праз Цэнтры адмінпаслуг і электронны кабінет (дадатак «Рэзерв +»). Да 16 ліпеня ўключна.

Пры гэтым грамадзяне Украіны, якія здымаліся з воінскага ўліку ў сувязі з выездам з краіны больш як на тры месяцы, абавязаныя цягам 30 дзён з дня ваходжання ў дзеянне пастановы №563 ад 16 траўня стаць на воінскі ўлік.

Згодна з дакументам, зрабіць гэта можна шляхам асабістага прыбыцця ў ТЦК на выбар. Гэта значыць, прыехаць ва Украіну і стаць на ўлік да 16 чэрвеня.

Такім чынам, украінскія вайсковаабавязаныя мужчыны і жанчыны (медыкі і фармацэўты) за мяжой падлягаюць уліку на тых жа прынцыпах, як і тыя, хто знаходзіцца ў краіне.

«Воінскі ўлік грамадзян Украіны, якія ўвесь час або часова знаходзяцца за мяжой, ажыццяўляецца раённымі (гарадскімі) ТЦК, органамі СБУ, адпаведнымі падраздзяленнямі выведвальных органаў на агульных пачатках», - гаворыцца ў пастанове.

Норма не выкарыстоўваецца да работнікаў дыпламатычных устаноў.

Прызыўнікі, вайсковаабавязаныя і рэзервісты, якія выязджаюць за мяжу, больш не здымаюцца з воінскага ўліку ў ТЦК.

Акрамя таго, замежныя дыпламатычныя ўстановы Украіны будуць весці інфармаванне прызыўнікоў ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў, якія знаходзяцца на сталым або часовым консульскім уліку.

А таксама інфармаваць вайсковаабавязаных і рэзервістаў без адтэрміноўкі ад мабілізацыі і садзейнічаць іх вяртанню ва Украіну.

Дыпламатычныя ўстановы будуць паведамляць аб узяцці на сталы або часовы консульскі ўлік або зняцце з яго ТЦК, органам СБУ, адпаведным падраздзяленням выведвальных органаў па месцы знаходжання іх на воінскім уліку.

Адзначым, раней зняцце з уліку для выезду за мяжу праводзілася пасля асабістага прыбыцця ў ТЦК з дакументамі, якія пацвярджаюць права на выезд. Больш такой нормы няма.

Згодна з законам аб мабілізацыі, украінцы за мяжой да 16 ліпеня таксама павінны абнавіць уліковыя звесткі. Але зрабіць гэта можна выдалена праз тэлефон, электронную пошту ці праз прыкладанне «Рэзерв+».

На мінулым тыдні для гэтага быў зацверджаны эксперыментальны праект. Для ўдакладнення звестак трэба ўсталяваць дадатак на смартфон, прайсці ідэнтыфікацыю праз BankID, а таксама абнавіць інфармацыю аб адрасе пражывання, нумары тэлефона і e-mail.

Адзначым, у красавіку на пастанову МЗС Украіны замежныя дыпламатычныя ўстановы перасталі надаваць консульскія паслугі мужчынам прызыўнога ўзросту.

З 18 траўня прыём заяў аднавіўся. Аднак мужчыны ва ўзросце 18-60 гадоў павінны разам з заявай падаць вайскова-ўліковы дакумент. Прычым пасля 18 чэрвеня толькі ў электронным выглядзе.

Менавіта з 18 чэрвеня яго можна будзе сфармаваць у электронным кабінеце «Рэзерв+». Для атрымання консульскай паслугі трэба паказаць яго і код, які консул зможа адсканаваць са смартфона, пацвердзіць актуальнасць уліковых звестак і магчымасць надаць паслугу.

Для атрымання консульскай паслугі электронны вайскова-ўліковы дакумент павінен быць дакладным і актуальным, гэта значыць, сфармаваным не раней як за 3 дні да звароту ў консульскую ўстанову. Калі дакумент старэйшы за 3 дні, перад зваротам трэба нанава сфармаваць яго ў электронным кабінеце прызыўніка.

Уліковы дакумент можна не падаваць у трох выпадках:

афармленне «белага пашпарта» на вяртанне ва Украіну

паслуга ў інтарэсах дзіцяці, другі з бацькоў якога замежнік

калі па паслугу звяртаецца арыштаваны або пазбаўлены волі заяўнік

Нагадаем, Кабінет міністраў таксама прыняў іншую пастанову, якой удакладняецца парадак мабілізацыі ва Украіне. Напрыклад, нормы датычацца ўручэння позваў, праверкі ўліковых дакументаў, наданне адтэрміноўкі і праходжання медкамісіі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках