У Менску зноў дыміліся аўтобусы МАЗ
12- 21.05.2024, 19:00
- 7,018

Два інцыдэнты адбыліся ў розных раёнах сталіцы.
У Менску зноў дыміліся аўтобусы МАЗ. Два інцыдэнты адбыліся ў розных раёнах сталіцы.
Ва Уруччы ў аўтобуса ўзнікла праблема з генератарам. У выніку адбылося задымленне. Кіроўца скарыстаўся вогнетушыцелем. Аўтобус адбуксавалі ў аўтапарк для рамонту.
Два інцыдэнты адбыліся ў розных раёнах сталіцы.
Аналагічны выпадак адбыўся з аўтобусам №84 на прыпынку «Пятроўшчына». Там спрацавала сістэма пажаратушэння. Кіроўца абясточыў аўтобус.

У абодвух выпадках пацярпелых не было.
Два дні таму ў Менску на праспекце Машэрава згарэў аўтобус МАЗ. Такія здарэнні рэгулярна адбываюцца і ў Беларусі, і за мяжой (перш за ўсё ў Расеі). Праз заходнія санкцыі на вытворчасці замежныя камплектуючыя замянілі «аналагічнымі», але яны выявіліся зусім не аналагічнымі.