25 чэрвеня 2024, aўторак, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі зноў агрызнуўся «несяброўскім» краінам

8
Рэжым Лукашэнкі зноў агрызнуўся «несяброўскім» краінам

Крайнім зноў будзе насельніцтва нашай краіны.

Урад дапоўніў спіс тавараў, якія забаронена ўвозіць і прадаваць у Беларусі. Абмежаванні датычацца некаторых «несяброўскіх» краінаў – Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі.

Так, забараняецца ўвозіць і прадаваць з гэтых краінаў піва, зброджаныя напоі, сродкі для догляду скуры. Пад абмежаванні патрапілі і сродкі для валасоў, галення, гігіены паражніны рота і зубоў, дэзадаранты, склады для ваннаў, мыла, ачышчальныя сродкі.

Таксама ў гэты пералік уключылі дываны падлогавыя, мужчынскае тэкстыльнае адзенне, абутак з верхам з натуральнай скуры, галаўныя ўборы, пасцельныя прыналежнасці, сталовы посуд (кухонны з фарфору і шкляны), асновы матрацныя, лакі, фарбы, пліты, лісты, плёнкі з пластмасаў, ярлыкі і этыкеткі з паперы, кардону.

«Таксама пастановай забараняюцца ўвоз і рэалізацыя вады, уключаючы мінеральную і газаваную, з несяброўскіх краінаў», – паведамляе Саўмін. Гэта значыць, гэты пункт тычыцца ўсіх «несяброўскіх» дзяржаваў.

Як тлумачаць ва ўрадзе, гэтыя абмежаванні ўводзяць як адказ на прынятыя санкцыі гэтымі дзяржавамі. Так, Латвіі Менск прыгадаў забарону на імпарт з Беларусі харчовай прадукцыі ў асобных пазіцыях, Літве – забарону на адзін год увозу сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў з Беларусі.

Таксама Менск затаіў крыўду на падрыхтаваны «рэгламент Рады ЕЗ, асноўнымі ініцыятарамі якога выступілі пяць краінаў (Латвія, Літва, Польшча, Чэхія і Эстонія), які вызначае павышаныя мыты на імпарт беларускай сельгаспрадукцыі», – удакладняюць у Саўміне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках