27 лiпеня 2024, Субота, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус падпаліў жонку з палюбоўнікам, якіх застаў у ложку

25
Беларус падпаліў жонку з палюбоўнікам, якіх застаў у ложку

Здарэнне адбылося ў Свіслацкім раёне.

У Свіслацкім раёне вячоркі з алкаголем скончыліся трагедыяй: мужчына падпаліў жонку і яе госця, піша Blizko.by.

Усё пачалося з таго, што 36-гадовая сяльчанка паехала на справы ў Гародню, але вярнулася дадому да мужа і дзяцей ужо праз пару гадзінаў. Праўда, прыехала не адна, а ў кампаніі 35-гадовага мужчыны.

Трыа стала выпіваць. У разгар застолля гаспадыня заявіла мужу, што цяпер гэта яе палюбоўнік і ён будзе жыць з імі. 46-гадовы муж падумаў, што гэта жарт, і пайшоў на запраўку па дабаўку, а вярнуўшыся, застаў парачку ў ложку.

У запале лютасці мужчына прынёс з гаража бензін, абліў коўдру, пад якой спалі няверная жонка і яе кавалер, і кінуў запалку. Усё ўспыхнула.

Пажар убачыла дачка пары, яна выклікала хуткую і міліцыю. Падпальніка затрымалі. Пацярпелых у цяжкім стане даставілі ў лякарню.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках