У Менску школьнікі спрабавалі ўцячы з урокаў, выскачыўшы ў акно
13- 22.05.2024, 16:00
- 5,802

У аднаго падлетка пералом нагі.
Відэа з хлопцам, якому надаюць дапамогу, з'явілася ў адным з тэлеграм-каналаў. У подпісе пазначана, што падлетка нібыта скінулі з другога паверха школы.
Насамрэч навучэнец сярэдняй школы №132 апынуўся на траве з іншай прычыны. Як піша выданне «Минск-Новости» са спасылкай на адміністрацыю Фрунзенскага раёна, гэтай раніцай двое шасцікласнікаў паспрабавалі ўцячы з урокаў. Спачатку падлеткі паспрабавалі прайсці праз цэнтральны ўваход, але не выйшла. Таму школьнікі надумалі ўцячы праз акно прыбіральні на другім паверсе.
Вядома, што адзін хлопец пасля скачка не пацярпеў. А вось у яго таварыша зламаная нага - яму надаюць медыцынскую дапамогу. Міліцыя праводзіць праверку.