27 лiпеня 2024, Субота, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свабодныя спартоўцы: Аляксандр Апейкін не прадстаўляе нас

2
Свабодныя спартоўцы: Аляксандр Апейкін не прадстаўляе нас

Вынесены вотум недаверу.

Свабодныя спартоўцы выказалі вотум недаверу выканаўчаму дырэктару Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандру Апейкіну.

Пад заявай паставілі свае подпісы самыя аўтарытэтныя беларускія спартоўцы, якія падтрымалі пратэсты ў 2020 годзе.

- Мы, ніжэйпадпісаныя прадстаўнікі свабоднага спорту Беларусі, у 2020 годзе адкрыта выступілі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, якія пацягнулі за сабой неймаверных маштабаў гвалт рэжыму Лукашэнкі над беларусамі. Мы заклікалі да спынення гвалту, вызвалення палітычных зняволеных і правядзення сумленных выбараў.

Сотні з нас былі арыштаваныя, зазналі крымінальны пераслед, катаванні і знявагі, змушаныя былі пакінуць краіну, скончыць спартовую кар'еру і страціць працу. Нашы блізкія і сябры дагэтуль зазнаюць незаконны ціск з боку рэжыму.

Нягледзячы на тое, што многія з нас апынуліся ў выгнанні за мяжой, мы не адступілі і працягваем змагацца дагэтуль.

Аднак мы павінны адзначыць, што сёння на міжнароднай арэне нас прадстаўляюць людзі, якія не маюць або страцілі такое права, - гаворыцца ў заяве.

Далей свабодныя спартоўцы называюць спіс прычын, паводле якіх была прынятая пастанова вынесці вотум недаверу Апейкіну:

- Неналежнае выкананне ўзятых на сябе абавязацельстваў перад спартоўцамі.

- Распаўсюджванне паклёпу і правакацый у дачыненні да нашых калег, а таксама распаўсюджванне непраўдзівых выказванняў і маніпуляцый у супольнасцях і групах.

- Невыкананне даўгавых абавязацельстваў, адсутнасць празрыстай фінансавай справаздачнасці ў дзейнасці на пасадзе выканаўчага дырэктара Беларускага фонду спартовай салідарнасці.

— Прысваенне ў якасці ўласных заслуг агульных дасягненняў, не ўлічваючы ўнёсак калектыву і не ацэньваючы ўдзельнікаў, якія працавалі над асноўнымі праектамі, што прывяло да выхаду спецыялістаў і пераўтварэння раней магутнай структуры Беларускага фонду спартовай салідарнасці ў неэфектыўную арганізацыю, якая жыве на дасягненнях былых чальцоў каманды і падтрымкі спартоўцаў.

- Прыняцце аднаасобнай пастановы аб сувязі спартовай арганізацыі з вайсковым падраздзяленнем, што прывяло да супрацьпраўнага палітычна матываванага пераследу многіх беларускіх спартоўцаў, якія знаходзяцца ў краіне.

- Папулісцкія інтэрв'ю, заявы і публікацыі ў сацыяльных сетках, якія змяшчаюць рыторыку, што падтрымлівае злачынны рэжым Лукашэнкі, што падрывае ўвесь дэмакратычны рух спартоўцаў.

Свабодныя спартоўцы заявілі, што ні Аляксандр Апейкін, ні Беларускі фонд спартовай салідарнасці (BSSF) не ўпаўнаважаныя прадстаўляць інтарэсы беларускай свабоднай спартовай супольнасці.

Пад вотумам недаверу паставілі подпісы: сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету ў кікбоксінгу Іван Ганін, чэмпіён свету, Еўропы ў самба Сцяпан Папоў, зорка беларускага баскетбола Алена Леўчанка, шматразовая чэмпіёнка свету і Еўропы ў плаванні, уладальніца трох алімпійскіх медалёў Аляксандра Герасіменя, і яшчэ чатыры дзясяткі спартоўцаў, якія падтрымалі пратэсты ў 2020 годзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках