Вусік узначаліў рэйтынг найлепшых баксёраў свету паводле версіі ESPN
4- 22.05.2024, 19:02
- 2,274
Украінец 18 траўня стаў абсалютным чэмпіёнам свету ў суперцяжкай вазе.
Украінец Аляксандр Вусік падняўся на першае месца ў рэйтынгу найлепшых баксёраў свету па-за залежнасцю ад вагавой катэгорыі паводле версіі часопіса ESPN.
Украінец 18 траўня перамог у Эр-Рыядзе брытанца Тайсана Ф'юры паасобнай пастановай суддзяў і стаў абсалютным чэмпіёнам свету ў суперцяжкай вазе.
Вусік раней займаў у рэйтынгу ESPN трэцяе месца. З першага радка ён зрушыў абсалютнага чэмпіёна свету ў паўсярэдняй вазе амерыканца Тэрэнса Кроўфарда.
На трэцім месцы ў рэйтынгу японец Наоя Іноўэ, абсалютны чэмпіён у другой найлягчэйшай вазе.
37-гадовы Вусік, алімпійскі чэмпіён Лондана, перамог ва ўсіх 22 паядынках на прафесійным рынгу.