Швэцыя вылучыць Украіне ваенную дапамогу $ 7 млрд
- 22.05.2024, 20:30
- 1,994
Грошы будуць падзеленыя на тры гады.
Урад Швэцыі пры падтрымцы партыі «Швэдскія дэмакраты» ўзгадніў план дадатковай ваеннай дапамогі Украіне на наступныя тры гады памерам 75 млрд швэдскіх кронаў (7 млрд даляраў). «Для ўзмацнення швэдскай падтрымкі Украіны і паляпшэння доўгатэрміновых перспектываў урад і “Швэдскія дэмакраты” ўзгаднілі рамкі ваеннай дапамогі Украіне на перыяд з 2024 да 2026 года», – паведаміў урад у Стакгольме ў сераду, 22 траўня.
Грошы 75 млрд кронаў будуць пароўну падзеленыя на тры гады. З улікам ужо ўзгодненага раней пакету агульны памер ваеннай дапамогі Швэцыі Кіеву складзе больш за 100 млрд швэдскіх кронаў.
У паведамленні ўраду адзначаецца, што ваенная падтрымка можа ўключаць бязвыплатную перадачу Украіне ваеннай тэхнікі, пералічэнне грашовых сродкаў і фінансавую дапамогу для набыцця ваеннага абсталявання.