16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явяцца зоны, вольныя ад электрасамакатаў

16
У Менску з'явяцца зоны, вольныя ад электрасамакатаў

У сталіцы стала зашмат здарэнняў з удзелам самакатчыкаў.

У Менску з'явяцца зоны, дзе забароняць ездзіць на электрасамакатах. А на некаторых адцінках таксама абмяжуюць хуткасць. Пра гэта было абвешчана пасля чарговай сустрэчы чыноўнікаў Мінгарвыканкама і аператараў СПМ (сродкаў персанальнай мабільнасці). Абмяркоўваліся пытанні бяспекі (бяспечнага праезду пешаходных зон і скрыжаванняў), піша «Еўрарадыё».

Рэч у тым, што ў сталіцы стала занадта шмат здарэнняў з удзелам самакатчыкаў (у студзені-красавіку было 8 ДТЗ, а летась за той жа перыяд - толькі 1). Часта шэрынгавымі сэрвісамі карыстаюцца непаўналетнія, хтосьці катаецца не адзін (адна з кампаній нядаўна стала адсочваць такія факты пры дапамозе штучнага інтэлекту). На нарадзе ўзнімалася пытанне ўкаранення практыкі блакавання карыстальнікаў, якія парушаюць правілы карыстання СПМ.

Зоны забароны і абмежаванні хуткасці будуць вызначацца «пры ўзаемадзеянні адміністрацый раёнаў сталіцы і аператараў СПМ». Будзе ўзмоцнена «тлумачальная праца з установамі адукацыі, законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў і непасрэдна навучэнцамі».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках