У польскіх візавых цэнтрах увялі асобную рэгістрацыю для некаторых катэгорый беларусаў
7- 10,910

Падрабязнасці.
Польскія візавыя цэнтры ў гарадах Беларусі дадалі ў сістэму рэгістрацыі на падачу дакументаў новую катэгорыю — ваяводскае запрашэнне для людзей старэйшых за 60 гадоў ад дзяцей і ўнукаў, паведамляе сайт VFS Global.
«У сістэму рэгістрацыі на падачу дакументаў у візавыя цэнтры Менска, Магілёва, Гомеля, Берасця, Баранавічаў і Пінска дададзеная новая катэгорыя Priglashenie UW dla 60 i starshe od detej i vnukov для рэгістрацыі заяўнікаў старэйшых за 60 гадоў, якія плануюць падачу дакументаў з запрашэннямі ад дзяцей і ўнукаў, зарэгістраванаму ў ваяводстве», - паведамілі ў VFS Global.
Калі падчас праверкі рэгістрацыі будзе выяўлена неадпаведнасць названай катэгорыі, дакументы ў заяўніка не прымуць.