14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін падпісаў указ аб канфіскацыі амерыканскай маёмасці ў Расеі

22
Пуцін падпісаў указ аб канфіскацыі амерыканскай маёмасці ў Расеі

Забраць могуць актывы і фізічных, і юрыдычных асоб.

Пуцін у чацвер, 23 траўня, падпісаў указ, які дазваляе канфіскаваць маёмасць амерыканскіх кампаній і грамадзян у Расеі ў адказ на канфіскацыю ў ЗША замарожаных рэзерваў ЦБ РФ, піша The Moscow Times.

Згодна з дакументам, які апублікаваны на партале прававой інфармацыі, канфіскацыі могуць падлягаць практычна ўсе актывы амерыканскіх фізічных і юрыдычных асоб.

Гэта рухомая і нерухомая маёмасць, каштоўныя паперы, дзелі ў статутных капіталах расейскіх кампаній, маёмасныя правы, гаворыцца ва ўказе.

У рамках механізму, які зацвердзіў Пуцін, расейскія асобы, у якіх паводле пастановы дзяржаўных ці судовых органаў ЗША канфіскаваныя актывы, атрымліваюць права звярнуцца ў суд. Ён, у сваю чаргу, павінен устанавіць, што канфіскацыя зроблена "неабгрунтавана" і прызначыць кампенсацыю.

Для гэтага суд павінен звярнуцца ва ўрадавую камісію кантролю за замежнымі інвестыцыямі. Яна, са свайго боку, падасць пералік маёмасці ЗША і амерыканскіх асоб, якая можа быць выкарыстаная для кампенсацыі шкоды.

Пад канфіскацыю могуць патрапіць актывы зарэгістраваных у ЗША кампаній; амерыканскіх грамадзян; кампаній, якія вядуць бізнэс у Штатах. Таксама могуць быць канфіскаваныя актывы асоб, якія звязаныя з амерыканскімі кампаніямі і грамадзянамі "незалежна ад месца іх рэгістрацыі", вынікае з указа.

Ураду РФ, паводле дакумента, трэба за 4 месяцы падрыхтаваць адпаведныя змены ў заканадаўства. Пастанова прынятая "ў сувязі з непрыязнымі і супярэчнымі міжнароднаму праву дзеяннямі Злучаных Штатаў Амерыкі, накіраванымі на прычыненне Расейскай Федэрацыі і Цэнтральнаму банку Расейскай Федэрацыі шкоды", гаворыцца ва ўказе.

У канцы красавіка прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў REPO Act, які дазваляе канфіскаваць і перадаць на дапамогу Украіне замарожаныя суверэнныя актывы Расеі. Гаворка ідзе толькі пра невялікую частку расейскіх ЗВР, якія трапілі пад санкцыі, — гэта прыкладна $6 млрд, якія ЦБ РФ трымаў у ЗША перад пачаткам вайны.

Агулам на Захадзе пад «замарозку» патрапілі прыкладна $300 млрд, асноўная частка якіх - блізу $200 млрд - заблакаваная ў Еўропе.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках