8 кастрычнiка 2024, aўторак, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы пяты высокапастаўлены афіцэр Мінабароны РФ

14
Затрыманы пяты высокапастаўлены афіцэр Мінабароны РФ

Яго "павезлі ў варанку".

Расейскія сілавікі працягваюць зачыстку кіраўніцтва міністэрства абароны пасля адстаўкі Сяргея Шайгу, які кіраваў ведамствам 12 гадоў.

Следам за чатырма генераламі быў затрыманы кіраўнік дэпартамента забеспячэння дзяржаўнай замовы Мінабароны РФ Уладзімір Верцелецкі, паведамілі РБК, "Інтэрфакс" і "Известия".

Са словах крыніцы “Известий”, Верцялецкага падазраюць у атрыманні хабару: ён атрымаў аўтамабіль і дом ад прадпрымальніка, які працуе з дзяржабаронзаказам. Як піша канал “Два маёры”, гаворка ідзе пра хабар у асабліва вялікай суме. Атрыманую маёмасць, паводле звестак сілавікоў, Верцялецкі, аформіў на сваякоў.

“Верцялецкага павезлі ў “варанку”, — пацвярджае ваенкар Юры Кацёнак. З ягоных звестак, сілавікі наляцелі ў галоўны будынак Мінабароны на Фрунзенскай набярэжнай у Маскве, і затрымалі чыноўніка на працоўным месцы. Са звестак РБК, гэта адбылося 21 траўня.

Верцялецкі стаў пятым высокапастаўленым вайскоўцам, затрыманым пасля адстаўкі Шайгу. Раней у чацвер стала вядома аб затрыманні начальніка Галоўнай управы сувязі Узброеных сіл генерал-лейтэнанта Вадзіма Шамарына.

У Шамарына, які займае пасаду намесніка кіраўніка Генштаба РФ, прайшоў ператрус, пасля чаго яго даставілі ў Галоўную вайсковую следчую ўправу СК на допыт. Са дадзеных Shot, яго падазраюць у атрыманні хабару на суму 36 млн рублёў. Паводле артыкула 290 КК РФ (ч.6) генерал-лейтэнанту пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. 235-й гарнізонны ваенны суд адправіў Шамарына пад арышт на два месяцы.

Раней былі затрыманы і арыштаваны намеснік міністра абароны Цімур Іваноў, адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Шайгу, і начальнік галоўнай управы кадраў Мінабароны генерал-лейтэнант Юрый Кузняцоў. Іх абвінавацілі ў атрыманні хабару ў асабліва вялікай суме (ч. 6 арт. 290 КК РФ). Таксама ў справе аб махлярстве арыштавалі былога камандзіра 58-й арміяй УС РФ генерал-маёра Івана Папова.

Крыніцы Financial Times, блізкія да Крамля, сцвярджаюць, што чыстка вайскоўцаў праводзіцца на асабісты загад прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Са слоў суразмоўцаў FT, Пуцін імкнецца аслабіць Шайгу, чые пазіцыі ўмацаваліся пасля гібелі кіраўніка ПВК “Вагнер” Яўгена Прыгожына.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках