СМІ: З пасады зняты другі расейскі генерал-мяснік
5- 23.05.2024, 20:05
- 20,034
Што вядома.
Расейскія вайскоўцы паведамілі пра зняцце з пасады камандзіра аднаго з найбуйнейшых падраздзяленняў – 20-й арміі, генерал-лейтэнанта Сухраба Ахметава. Пра гэта напісаў Z-ваенкар Раман Алёхін.
Канал «Ваенны інфарматар» піша, што ён прайшоў «найстражэйшы адмоўны адбор унутры вайсковай структуры» і неаднаразова згадваўся ў негатыўным ключы: «Узнагарода ўсё ж дагнала свайго героя».
Канал Grey Zone піша, што «вывелі ў распараджэнне» ці адправілі ў адстаўку Ахмедава, пратэжэ генерала Рустама Мурадава: «Абодва дзякуючы неадпаведным з рэальнасцю дакладам міністра абароны на імя прэзідэнта атрымалі пазачарговыя павышэнні ў званні ў генеральскай лініі. Прычым для Сухраба Ахмедава тады гэта стала другое павышэнне ў генеральскай лініі за каляндарны год».
Ахмедаў вядомы інцыдэнтам у адной з дывізій. Вайскоўцы чакалі яго дзве гадзіны на пастраенні, але замест генерала яны дачакаліся ўдараў украінскіх РСЗА HIMARS. Тады канал Local Crew паведаміў пра 100 забітых і 100 параненых.
Ахмедаў разам са сваім калегам Рустамам Мурадавым раней кіраваў групоўкай войскаў «Усход» і берагавымі войскамі 155 брыгады марской пяхоты Ціхаакіянскага флоту.
Гэтая брыгада раней пісала адкрыты ліст губернатару Прыморскага краю, у ім паведамлялася, што «генерал Мурадаў і ягоны дружбак зямляк Ахмедаў» у спробе атрымаць званне героя Расеі маглі страціць у Паўлаўцы да 400 чалавек. Мурадаў праславіўся на ўвесь свет адпраўкай вайскоўцаў на міны пад Вуглядарам, масавай стратай сотняў адзінак тэхнікі і тысячаў салдатаў. Ён атрымаў героя Расеі, але таксама быў зняты з пасады.