8 кастрычнiка 2024, aўторак, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Койданаўскім вадасховішчы — масавы мор рыбы

7
У Койданаўскім вадасховішчы — масавы мор рыбы

Але лавіць яе не забараняюць.

У Койданаўскім вадасховішчы адбыўся масавы мор рыбы. Як піша dzr.by, дзясяткі тушак мёртвай рыбы плаваюць у вадзе або ляжаць на беразе.

Пра мор рыбы раніцай 23 траўня ў Дзяржынскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя паведаміў мясцовы жыхар. На месцы здарэння спецыялісты налічылі больш за 500 галоў сярэбранага карася. Сярэдняя вага адной рыбы - каля 250-350 грамаў.

Для правядзення паразіталагічных абследаванняў рыбу забралі спецыялісты Менскай абласной ветэрынарнай лабараторыі. Лабараторнымі даследаваннямі вады на прадмет забруджвання займаецца Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю ў сферы аховы навакольнага асяроддзя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках