26 чэрвеня 2024, Серада, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Су-34 стаіць са знятымі крыламі

1
Су-34 стаіць са знятымі крыламі

Экспэрт раскрыў маштабы страт расейскай авіяцыі на авіябазе ў Кушчэўскай.

24 траўня ў Сеціве з'явіўся спадарожнікавы здымак з авіябазы Кушчэўская ў Краснадарскім краі.

Аб'ект быў чарговым разам атакаваны БПЛА УСУ ноччу 20 траўня.

Сцвярджалася, што ўкраінскім абаронцам удалося знішчыць Су-27, яшчэ два знішчальнікі Су-34 і Су-30 былі пашкоджаныя.

Спадарожнікавыя здымкі прааналізаваў авіяэкспэрт Анатоль Храпчынскі.

У каментары праекту «Схемы» ён падкрэсліў, што звесткі Planet Labs паказваюць "пашкоджаны Су-34, які стаіць са знятымі крыламі, а ў іншай частцы аэрадрома відавочна пашкоджаны Су-27".

Храпчынскі таксама выказаў меркаванне, што пашкоджаны мог быць Су-30, які не мяняў пазіцыі з 11 траўня, а таксама яшчэ адзін Су-27.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках