26 чэрвеня 2024, Серада, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яны выбіваюць, выбіваюць, выбіваюць нашы караблі, НПЗ, склады!»

12
«Яны выбіваюць, выбіваюць, выбіваюць нашы караблі, НПЗ, склады!»

Вядомая расейская прапагандыстка сарвалася.

Крамлёўская прапагандыстка Анастасія Кашаварава сарвалася і расказала расейцам непрывабную праўду, што адбываецца на вайне.

Яна паскардзілася на вялізныя страты і папярэдзіла пра будучы ўкраінскі контрнаступ, паведамляе Диалог.UA.

Яна запэўнівае, што ўкраінскі контрнаступ можа пачацца ўжо восенню 2024 года. І пакуль УСУ назапашваюць сілы, войска РФ планамерна сточваецца.

«УСУ дакладна, метадычна выбіваюць у нас паліва і абарону. Пазаўчора комплекс СПА быў знішчаны ў "ДНР". Украіна дзяўбе дронамі і ракетамі па НПЗ (нафтаперапрацоўчых заводах – рэд.), складах ПЗМ (паліва-змазачных матэрыялаў – рэд.) і запраўках... У "ЛНР" пасля серыі ўдараў склалася праблема з палівам, байцы за свой кошт набываюць... Яны (Сілы абароны Украіны – рэд.) метадычна выбіваюць, выбіваюць, выбіваюць. Караблі, НПЗ і склад ПЗМ у прыфрантавой і франтавой зоне… На палігонах займацца становіцца складаней. Да "ЛНР" падвезлі "Хаймарсы" (РСЗА HIMARS – рэд.). Там цяпер вельмі цяжка, працэс навучання стаў горшым. Склады БК (боекамплекту – рэд.), чакальнікі здаюць пункты», – напісала прапагандыстка.

Яна запэўніла, што поспехаў на фронце ў расейскага войска няма. Захоп некалькіх разбураных малюсенькіх пасёлкаў даецца такой вялікай колькасцю стратаў, што неўзабаве ад УС РФ ізноў нічога не застанецца.

Прызнала Кашаварава праблемы і з артылерыяй. Паводле звестак прапагандысткі, камандзіры РФ праз дэфіцыт жывой сілы выкарыстоўваюць артылерыстаў як штурмавікоў, сточваючы іх аб умацаваныя лініі абароны УСУ. Усё дрэнна ў расейцаў, паводле яе звестак, таксама з дронамі і сістэмамі радыёэлектроннай барацьбы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках