11 снежня 2024, Серада, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі «ваенкар» прызнаў непрыемную для акупантаў праўду

1
Расейскі «ваенкар» прызнаў непрыемную для акупантаў праўду

УСУ пераходзяць у контрнаступленне.

Расейскі прапагандысцкі Telegram-канал «Рыбар», блізкі да ГРУ, заявіў, што УСУ спынілі наступ акупантаў у Харкаўскай вобласці.

«Мы, мусіць, адкрыем страшную таямніцу, якую няёмка прызнаваць ва ўра-патрыятычным сегменце. Расейскія войскі замацаваліся на дасягнутых рубяжах і часткова перайшлі да абароны, – напісаў «Рыбар». – Іх задача не загубіць людзей у штурмавых дзеяннях, а пазбавіць суперніка ініцыятывы і знішчыць сцягнутыя пад Харкаў рэзервы », – тлумачыць Z-ваенкар.

Ваенкар прагназуе, што «да канца траўня УСУ павінны перайсці на поўнач ад Харкава ў контрнаступленне».

«Рыбар» тлумачыць прабуксоўванне расейскіх войскаў нязручнасцямі ландшафту і сілай украінскіх пазіцый.

«Прасоўванне пад Ліпцамі ўскладнена тым, што самі Ліпцы, Баршчава, Рускія і Чаркаскія Цішкі (паўночныя подступы да Харкава) знаходзяцца ў нізіне. На паўднёвы ўсход ад Ліпцаў ёсць вышыня 204.7 – узвышша, з якога адкрываецца краявід і на паўночную мяжу, і прыгарады Харкава. Там абсталяваны досыць магутны ўмацаваны раён УСУ, без узяцця якога не атрымаецца прасунуцца далей», – піша ваенкар.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках