Расейцы нанеслі варварскі ўдар па гіпермаркеце ў Харкаве
18- 25.05.2024, 17:38
- 11,798
![Расейцы нанеслі варварскі ўдар па гіпермаркеце ў Харкаве](https://i.c97.org/ai/596439/aux-head-1716647920-20240326_foto2_360.jpg)
Ёсць загінулыя.
Расейскія акупанты ўдарылі па гіпермаркеце ў Харкаве.
Паводле звестак кіраўніка горада Ігара Церахава, набой патрапіў у будаўнічую краму. Мяркуючы па відэа, гэта гіпермаркет «Эпіцэнтр» на поўдні горада.
Церахаў таксама паведаміў, што ў гандлёвым цэнтры было шмат людзей, і ў выніку ўдару ёсць вялікая колькасць зніклых без вестак. Загінулі два чалавекі, 11 пацярпелі. «Суспільне» піша, што на сувязь не выходзяць 15 супрацоўнікаў гіпермаркета.