26 чэрвеня 2024, Серада, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ананімнае анкетаванне ў Гарадзенскім медуніверсітэце скончылася скандалам

3
Ананімнае анкетаванне ў Гарадзенскім медуніверсітэце скончылася скандалам

Студэнтам прапанавалі ацаніць якасць работ клінічных кафедр.

У Гарадзенскім медуніверсітэце правялі «ананімнае» анкетаванне, а пасля пачалі тэрарызаваць студэнтаў за адказы, піша «Белыя Халаты. News».

Лісты, у якіх прапаноўвалася выказаць сваё стаўленне да якасці працы клінічных кафедраў, раздалі студэнтам некалькіх факультэтаў, у тым ліку медыка-псіхалагічнага. Заявілі, што апытанне абсалютна ананімнае, і прапанавалі паставіць адзнаку ад 1 да 5 балаў па розных параметрах (напрыклад – чытанне лекцый, практычныя заняткі, абсталяванне і гэтак далей).

Аказалася, што далёка не ўсе навучэнцы ВНУ ў захапленні ад якасці навучання, і зараз адміністрацыя медуніверсітэта шукае тых, хто паставіў адзінкі профільным кафедрам псіхіятрыі і наркалогіі, а таксама клінічнай псіхадыягностыкі і псіхатэрапіі. Як расказваюць студэнты, хутчэй за ўсё, выкладчыкі пазначалі для сябе, якая група здавала тыя ці іншыя ананімныя апытальныя лісты, таму яны дакладна ведаюць, у якой групе вучацца незадаволеныя, але пакуль не вылічылі іх канкрэтна.

Выкладчыкі распытваюць студэнтаў, прапаноўваючы «здаць» тых, хто паставіў дрэнныя адзнакі. На пытанне: «як выйшла так, што ананімнае апытанне прывяло вас да канкрэтных груп?» адказваюць: «вы ж усё самі выдатна разумееце, гэта – умоўная ананімнасць».

У гэтай непрыгожай гісторыі былі замяшаныя: прафесарка кафедры клінічнай псіхадыягностыкі і псіхатэрапіі Алена Каралёва, загадчык кафедры псіхіятрыі і наркалогіі Эдуард Станько, загадчыца кафедры клінічнай псіхадыягностыкі і псіхатэрапіі Алена Лугоўская. Каралёва і Станько – людзі немаладыя, якія добра памятаюць метады працы і парадкі ўзаемаадносін са студэнтамі, якія існавалі яшчэ пры СССР. Аб узроўні прафесіяналізму Алены Лугоўскай кажа, напрыклад, такая яе цытата: «у нашых бабуль не было дэпрэсій, таму што яны былі цяжкай працай занятыя».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках