26 чэрвеня 2024, Серада, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разгром ядзернага шчыта РФ: Што задумала Украіна?

2
Разгром ядзернага шчыта РФ: Што задумала Украіна?

Мэта ў Краснадарскім краі была абраная з некалькіх прычынаў.

Украіна з дапамогай дронаў падбіла стратэгічны аб'ект расейскага войска. У Краснадарскім краі атакаваная радыёлакацыйная сістэма (РЛС) «Варонеж-ДМ».

Ёсць некалькі прычынаў, чаму Украіна мяркуе, што гэты ваенны аб'ект прыярытэтная для яе цэль.

Пра гэта расказаў у сваім блогу ў Telegram афіцэр ізраільскага войска, ваенны аглядальнік Ігаль Левін.

Ёсць версія, што Украіна вывела са строю «Варонеж-ДМ», бо радар мог фіксаваць запускі ракетаў ATACMS па тэрыторыі акупаванага Крыма.

Наколькі гэта дакладна, невядома. Асноўная зона агляду гэтай РЛС – Балканскі паўвостраў, Міжземнае мора і Фарсі заліў.

Адзначым, што ў Армавіры размяшчаюцца два комплексы «Варонеж-ДМ». Яны з'яўляюцца часткай глабальнай сістэмы ранняга папярэджання пра ракетныя напады. Без установак у РФ могуць узнікнуць праблемы з фіксацыяй патэнцыйных ядзерных пагрозаў.

Левін мяркуе, што Украіна зацікавілася «Варонеж-ДМ» не толькі праз Крым. Першая верагодная прычына – гэта дэманстрацыя Захаду, што пагрозы расейцаў скарыстаць ядзерную зброю з'яўляюцца блефам.

«Вы можаце зрабіць дзірку ў іх супрацьядзерным шчыце, і Крэмль нічога не зробіць у адказ», – расказаў вайсковец.

Другая важная прычына – гэта прымус РФ адвесці ад фронту і важных ваенных аб'ектаў у тыле сродкі супрацьпаветранай абароны (СПА).

Трэцяя прычына – Украіна паказвае Паўночнаатлантычнаму альянсу свае магчымасці ў якасці патэнцыйнага чальца.

«Украіна дэманструе NATO, што ў выпадку прамой вайны паміж Альянсам і Расеяй Украіна не проста будзе ў супарце, а здольная біць па абаронных магчымасцях РФ стратэгічнага ўзроўню», – расказаў Левін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках