17 чэрвеня 2024, панядзелак, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ліслівіў перад новым міністрам абароны РФ

10
Лукашэнка ліслівіў перад новым міністрам абароны РФ

А Пуцін не ўтрымаўся ад паветранага пацалунку.

23–24 траўня Уладзімір Пуцін знаходзіўся з візітам у Беларусі. Ягоныя перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам атрымаліся даволі загадкавымі і дзіўнымі.

Сайт udf вылучыў некалькі момантаў з візіту кіраўніка Расеі.

Пуцін зноў не ўтрымаўся ў аэрапорце ад паветранага пацалунку

У Менску кіраўнік Расеі выглядаў вельмі разняволеным, прыкметна было, што ён адчувае, што знаходзіцца на падкантрольнай яму тэрыторыі. Нядзіўна, што пасля прылёту Уладзімір Пуцін паўтарыў свой трук узору снежня 2022 года.

Пакаштаваўшы паднесены каравай і ўзяўшы кветкі, палітык паслаў паветраны пацалунак адной з дзвюх дзяўчатаў.

Лукашэнка прывітаў новага міністра абароны РФ дзвюма рукамі

Зусім нядаўна ў Расеі новым міністрам абароны быў прызначаны Андрэй Белавусаў. Ён таксама быў у Менску ў складзе дэлегацыі РФ, але ніводнага каментара журналістам новы міністр так і не даў (Белавусаў не дае інтэрв'ю з моманту прызначэння).

Лукашэнка прывітаў чыноўніка ў Менску даволі лісліва: пры поціску рукі схапіў Белавусава дзвюма рукамі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках