19 чэрвеня 2024, Серада, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі штурм на Харкаў спынены

2
Расейскі штурм на Харкаў спынены

Пагроза прарыву акупантаў адбітая.

Расейскі штурм у Харкаўскай вобласці спынены, гаворыцца ў зводцы Генеральнага штаба Узброеных сілаў Украіны.

Харкаўскі кірунак

Пагроза прарыву акупантаў адбітая, забяспечаная ўстойлівая абарона. «Усюды, дзе захопнікі прадаўжаюць атакі, яны нясуць значныя страты. Сярод іншага, эфектыўна ўзаемадзейнічаюць украінская артылерыя і пяхотныя падраздзяленні», – паведаміў Генштаб.

Расейскі агрэсар тройчы спрабаваў штурмаваць пазіцыі ўкраінскіх войскаў. Сілы абароны адбілі дзве атакі ў кірунку вёсак Ліпцы і Цярнова. Разам з тым вораг прадаўжае спробы прасунуцца наперад з раёна сяла Лук'янцы – ідзе бой. У той самы час украінскія падраздзяленні прадаўжаюць захады для ўзмацнення ўстойлівасці абароны.

Вораг страціў на Харкаўскім кірунку 179 чалавек жывой сілы. Акрамя таго, украінскія воіны знішчылі танк, баявую бронемашыну, тры артсістэмы і шэсць аўтамабіляў і спецтэхнікі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках