У Бабруйскай калоніі ўспыхнуў пажар
- 26.05.2024, 13:28
- 6,790

Адміністрацыя спрабавала схаваць.
У Бабруйскай папраўчай калоніі №2 адбыўся пажар.
Загаранне адбылося 23 траўня ў будынку, дзе знаходзіцца турэмная крама. Адміністрацыя калоніі хацела схаваць інцыдэнт, аднак на месца давялося выклікаць пажарных, і пра загаранне стала вядома, пішуць праваабаронцы Mayday.
Праз пажар здарылася моцнае задымленне. Аднак загаранне аказалася нескладаным і было хутка ліквідавана. Супрацоўнікі МНС забаранілі пакуль выкарыстоўваць будынак з «таваркай» для зняволеных.
Апошнія два гады ў калоніі сіламі зняволеных і за іх кошт ідзе рамонт. Адміністрацыя хоча павялічыць памяшканні для перадачаў і кароткатэрміновых спатканняў.