Лукашэнка паддобрываецца да краіны, якой нядаўна насаліў
4- 26.05.2024, 13:46
- 25,186

Дыктатара папярэдзілі пра парушэнне нормаў міжнароднага права.
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею ў «найбліжэйшы час аднавіць паўнацэннае ўзаемадзеянне» з Грузіяй, паведамляе ягоная прэс-служба. Пры гэтым летась дыктатар сустракаўся з кіраўніком самаабвешчанай Абхазіі Асланам Бжанія, што выклікала асуджэнне з грузінскага боку.
У Грузіі заклікалі «перастаць рабіць дзеянні, якія супярэчаць асноватворным прынцыпам і нормам міжнароднага права». Год таму дыктатар і сам наведваў гэтую тэрыторыю.
Абхазія, як і Асеція – два непрызнаныя ўтварэнні, якія ўзніклі на Каўказе пасля вайны Расеі і Грузіі ў 2008 годзе.