17 чэрвеня 2024, панядзелак, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ракеты ATACMS разграмілі цэнтр сувязі ФСБ у Крыме

5
Ракеты ATACMS разграмілі цэнтр сувязі ФСБ у Крыме

З’явіліся спадарожнікавыя фота наступстваў удару.

У сеціве з'явіліся спадарожнікавыя здымкі, якія дэманструюць наступствы ўдару УСУ па пункце сувязі ФСБ РФ паблізу вёскі Семідвор'е пад Алуштай.

Пра гэта паведамляе праект «Схемы» выдання «Радыё Свабода», у распараджэнне якога трапілі здымкі са спадарожніка.

На апублікаваных здымках паказаная ваенная частка 28735, на тэрыторыі якой размешчаныя некалькі будынкаў, якія атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні.

Будынкі выкарыстоўваліся для размяшчэння адпаведнага абсталявання для апрацоўкі сігналаў і настроек антэны касмічнай сувязі.

Акрамя таго, рух супраціву «Атэш» паведамляў, што ў выніку гэтага ўдару тры вайскоўцы загінулі.

Нагадаем, што ўдар быў нанесены па тэрыторыі вайсковай часці 23 траўня 2024 года.

Тады Telegram-канал «Крымскі вецер» сцвярджаў, што не менш за шэсць ракетаў ATACMS трапілі ў цэнтр сувязі расейскага войска.

Паводле інфармацыі, якая паступіла, маглі быць падбітыя антэны са складу сувязі, але на спадарожнікавых здымках пашкоджанняў антэнаў не заўважна.

Пакуль невядома, як паўплываюць пашкоджанні на працаздольнасць комплексу, але можна канстатаваць факт, што іхняе функцыянаванне ўжо абмежаванае.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках