РПЦ прапанавала расейскім салдатам амулеты, якія «ўзмацняюць абарону бронекамізэлькі
22- 26.05.2024, 14:31
- 8,394

І «падвышаюць абарону ад дронаў».
Расейская праваслаўная царква (РПЦ) прапанавала расейскім салдатам «ахоўныя амулеты для ваяроў». Асвячоныя крыжы, жэтоны і рамяні выставілі на продаж у царкоўнай краме храма Канстанціна і Алены.
Фатаграфію з расцэнкамі ў сваім блогу на днях апублікаваў былы настаяцель храма Уваскрэсення Хрыстова ў вёсцы Карабанаве Уладзімірскай вобласці Расеі Ёан Бурдзін, забаронены ў служэнні праз свой «ерэтычны пацыфізм».
Як адзначыў Бурдзін у сваім Telegram-канале, айцец-пробашч храма, у царкоўнай краме якога з'явіліся «ахоўныя амулеты для воінаў», відавочна, «перайграў у S.t.a.l.k.e.r'а», бо апісанне да тавараў «больш нагадвае артэфакты з кампутарных гульняў, якія даюць бонусы на трапнасць, спрыт, абарону і фізічныя страты».

Мяркуйце самі:
асвячоны крыж-амулет, як абяцае РПЦ, усяго за 35 беларускіх рублёў (у эквіваленце) «узмацняе абарону бронежылета», сталёвы жэтон «Арханёл Міхаіл» (за 7,5 рублёў у эквіваленце) нібы «падвышае трапнасць»
керамічны посуд са святой вадой (амаль за 50 рублёў) «забяспечвае абарону ад фізічных страт»,
скураны рамень (з малітвай і грэцкім крыжам унутры) амаль за 110 беларускіх рублёў «падвышае абарону ад дронаў на полі бою»,
расейскі сцяг з вобразам «Фёдара Ушакова» (за 54 рублі) «падвышае баявы дух».