19 чэрвеня 2024, Серада, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ціха згарнула свой самы гучны вайсковы піяр-праект, якім ганарыўся Шайгу

5
Расея ціха згарнула свой самы гучны вайсковы піяр-праект, якім ганарыўся Шайгу

У чым прычына?

Адмова ад танкавага біятлону яшчэ адно сведчанне таго, што расейскае войска працягвае адчуваць недахоп бронетэхнікі

Мінабароны РФ не будзе праводзіць так званыя Армейскія гульні, часткай якіх быў танкавы біятлон, у 2024 годзе, паведаміла праўладная газета «Известия» са спасылкай на тры крыніцы.

Расейскія ўлады выкарыстоўвалі спаборніцтвы вайскоўцаў для піяру прадукцыі сваёй абароннай прамысловасці РФ і дэманстрацыі таго, што Расея нібыта не знаходзіцца ў міжнароднай ізаляцыі.

Адмова ад танкавага біятлону яшчэ адно сведчанне таго, што расейскае войска працягвае адчуваць недахоп бронетэхнікі, нягледзячы на спробы прымусіць ВПК вырабляць больш.

Аб гэтым піша «Агетство».

У войсках РФ не праводзілі адборачныя спаборніцтвы для ўдзелу ў Армейскіх гульнях, паведамілі «Известия». Звычайна, як піша газета, яны праходзяць на ўзроўні частак, злучэнняў, войскаў, флатоў і акруг.

Гэта было адно з самых улюбёных стварэнняў звольненага Шайгу. Неабходнасць у Армейскіх гульнях для піяру вайскова-прамысловага комплексу і дэманстрацыі «прыгожай карцінкі магутных і эфектыўных узброеных сіл» адпала праз пачатак поўнамаштабнай вайны ва Украіне, напісаў z-канал «Рыбарь».

«Заказы скончыліся таму, што Расея сягоння – нерукапаціскальная краіна з пункту гледжання Захаду, а дзяржабаронзаказ дазволіў раскруціць махавік ВПК напоўніцу. Пацешныя спаборніцтвы не патрэбныя: людзі ваююць, а фінал выйгрышу - застацца ў жывых і знішчыць супраціўніка», - напісаў канал. Ён таксама адзначыў, што ў расейскім войску скасаванне гульняў сустрэлі з весялосцю.

Іншы z-канал «Военный осведомитель» назваў танкавы біятлон «цыркавым шоў» і «піяр-мішурой, якая не мае нічога агульнага з рэальнай баявой падрыхтоўкай і толькі адцягвае вайскоўцаў ад сваіх абавязкаў».

У 2023 годзе Армейскія гульні таксама не праходзілі. Намеснік міністра абароны Аляксандр Фамін тады патлумачыў у эфіры тэлеканала «Звезда», што танкавы біятлон і іншыя спаборніцтвы зараз будуць праводзіцца па цотных гадах.

Праводзіць Армейскія гульні Расея пачала ў 2015 годзе - праз год пасля анэксіі Крыма і ўвядзення санкцый за гэта з боку краін Захаду. Апошнія спаборніцтвы адбыліся ўлетку 2022 года. У іх, паводле інфармацыі арганізатараў, удзельнічалі 35 краін, а мерапрыемствы праграмы гульняў, апроч Расеі, прынялі 12 краін.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках