УСУ зайшлі на магутныя рубяжы і выбіваюць расейцаў на адным з кірункаў
3- 26.05.2024, 16:27
- 8,646

Сілы абароны Украіны перахапілі тактычную ініцыятыву.
У Харкаўскай вобласці Сілы абароны Украіны спынілі расейцаў на кірунку Стралечча - Глыбокае і выбіваюць расейскіх акупантаў з захопленых пазіцый, распавёў спікер украінскай АСГВ «Хорціца» падпалкоўнік Назар Валошын.
- Вядзецца сістэмная праца, каб выбіць супраціўніка з занятых пазіцый. Сілы абароны своечасова зайшлі збольшага на абаронныя рубяжы, - паведаміў ён у эфіры інфармацыйнага тэлемарафону.
Аднак супраціўнік меў пэўны поспех на Ваўчанскім кірунку і ў кірунку Стралечча - Глыбокае. Вораг спрабуе насычаць гэтыя адрэзкі тэхнікай, жывой сілай, каб не даць Сілам абароны перахапіць тактычную ініцыятыву на полі бою.
- Але дзякуючы дзеянням УСУ, варожыя войскі затрымаліся на дарозе ў Ліпцах, захраслі цалкам у Ваўчанску, УСУ іх адтуль выцясняюць, - дадаў Валошын.