Украінскі дрон атакаваў рэдкую расейскую РЛС у Арэнбуржскай вобласці
9- 27.05.2024, 8:50
- 17,580
![Украінскі дрон атакаваў рэдкую расейскую РЛС у Арэнбуржскай вобласці](https://i.c97.org/ai/596583/aux-small-1716788937-20240525_nadgaryzontnaja_rls_360.png)
БПЛА праляцеў больш за 1800 кіламетраў - гэта новы рэкорд.
Дрон Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны 26 траўня атакаваў радыёлакацыйную станцыю далёкага выяўлення цэляў «Варонеж М», размешчаную ў горадзе Орск Арэнбуржскай вобласці РФ.
Пра гэта паведаміў суразмоўца «Украінскай праўды» ў Галоўнай управе выведкі Мінабароны Украіны.
«Украінскі беспілотнік пераадолеў адлегласць больш за 1800 кіламетраў да аб'екта супраціўніка, усталяваўшы новы рэкорд дыяпазону паразы для дронаў-камікадзэ».
Наступствы знішчэння ўдакладняюцца.
Расейскія паблікі пісалі, што пад Орскам «упаў БПЛА», а мэтай беспілотніка, «магчыма, быў вайсковы аб'ект».
Раней найбольш аддаленай мэтай, атакаванай украінскімі беспілотнікамі, быў аб'ект у горадзе Салават рэспублікі Башкартастан РФ, размешчаны на 140 кіламетраў бліжэй да ўкраінскай мяжы ў параўнанні з Орскам.
![](https://i.c97.org/ai/596583/aux-1716788959-bb64f0c-screenshot-3659.jpeg)
Даведка: «Варонежы М» з'яўляюцца складовай часткай сямейства расейскіх стацыянарных надгарызонтных радыёлакацыйных станцый вялікай далёкасці. Яны прызначаны для выяўлення касмічных і аэрадынамічных аб'ектаў балістычных і крылатых ракет. Гэтая РЛС працуе ў метровым дыяпазоне хваль і мае далёкасць выяўлення цэляў да 6000 км.