22 чэрвеня 2024, Субота, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы абмяжуюць перамяшчэнне расейскіх дыпламатаў

6
У Польшчы абмяжуюць перамяшчэнне расейскіх дыпламатаў
Фото: Charter97.org

Падрабязнасці.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі абвясціў, што Варшава ўвядзе абмежаванні на перамяшчэнне работнікаў расейскага пасольства на польскай тэрыторыі.

Аб гэтым ён сказаў 27 траўня пасля сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Еўрапейскага Звязу ў Брусэлі, паведамляе Onet.

Сікорскі заявіў журналістам, што Польшча ўвядзе «абмежаванні на перамяшчэнне расейскіх дыпламатаў у нашай краіне», якія будуць датычыцца і пасольства, і консульскага персаналу Расеі ў Польшчы.

Ён растлумачыў, што расейскім «дыпламатам» дазволяць перасоўвацца толькі ў межах Мазовіі (тэрыторыі на ўсходзе Польшчы. – Рэд.), а консулам – толькі ў тых ваяводствах, дзе яны знаходзяцца на пасадзе. Выключэнне зробяць для кіраўніка пасольства, дадаў кіраўнік польскага МЗС.

«Іншыя краіны ўжо маюць такія правілы, і мы спадзяемся, што іншыя рушаць услед нашаму прыкладу», - падкрэсліў Сікорскі.

Кіраўнік польскай дыпламатыі не ўдакладніў прычын такога кроку, але адзначыў, што ў Варшавы ёсць довады дачынення Масквы да санкцыянавання дыверсій: «Мы спадзяемся, што Расейская Федэрацыя ўспрыме гэта як вельмі сур'ёзны папераджальны сігнал».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках