Гетман УСУ зацвердзіў знаходжанне французскіх вайскоўцаў ва Украіне
8- 27.05.2024, 18:46
- 14,910

ФОТА: УСУ
Аляксандр Сырскі падпісаў дакументы пасля відэасустрэчы з міністрам Узброеных сіл Францыі.
Гетман УСУ Аляксандр Сырскі заявіў у сваім тэлеграм-канале, што вітае адпраўку французскіх вайсковых інструктараў ва Украіну, неабходныя для іх знаходжання на тэрыторыі краіны дакументы падпісаныя.
«Мною ўжо падпісаныя дакументы, якія дазволяць першым французскім інструктарам наведаць нашы навучальныя цэнтры і азнаёміцца з іх інфраструктурай і персаналам», – напісаў ён.
Аб зацвярджэнні неабходных дакументаў Сырскі паведаміў пасля відэасустрэчы з міністрам Узброеных сіл Францыі Себасцьенам Лекарню, у якой таксама ўдзельнічаў міністр абароны Украіны Рустэм Умераў.
«Веру, што рашучасць Францыі падахвочвае іншых партнёраў далучыцца да гэтага амбіцыйнага праекта», - дадаў Сырскі.