У растоўскім порце Азоў адбыўся буйны пажар
1- 27.05.2024, 19:24
- 5,170
Порт Азоў з'яўляецца адным з найстарэйшых у Расеі.
На збожжавым тэрмінале ў порце Азоў у Растоўскай вобласці адбыўся буйны пажар, паведамілі мясцовыя тэлеграм-каналы 161.ru і «Цюціна».
Паводле звестак тэлеграм-канала Shot, ачаг узгарання знаходзіцца ў транспартнай стужцы.
Порт Азоў з'яўляецца адным з найстарэйшых у Расеі, размешчаны на беразе рэк Дон і Азоўка. Яго агульная плошча перавышае 24 га. На яго тэрыторыі размешчаны тэрмінал для перавалкі сельскагаспадарчай прадукцыі, два збожжавыя і два нафтаналіўныя тэрміналы, а таксама рыбазавод.