На межах Беларусі і ЕЗ - рэкордныя правакацыі
32- 28.05.2024, 8:06
- 19,406
![На межах Беларусі і ЕЗ - рэкордныя правакацыі](https://i.c97.org/ai/547712/aux-head-1683879470-20230512_granica_360.jpg)
Нелегалы ідуць на штурм.
Яшчэ да заканчэння сёлетні травень стаў рэкордным з пачатку міграцыйнага крызісу месяцам у актыўнасці іншаземцаў, якія імкнуцца незаконна перасекчы мяжу Еўразвязу з боку Беларусі.
Пра гэта сведчыць праведзены "Позіркам" аналіз статыстычных звестак памежных ведамстваў.
За 26 травеньскіх дзён Польшча, Латвія і Літва папярэдзілі 6 647 спроб парушэння мяжы з беларускай тэрыторыі. Дагэтуль рэкордным месяцам быў красавік 2024-га, калі яны зафіксавалі 6 327 такіх спроб.