27 лiпеня 2024, Субота, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Літвы і Беларусі - транспартны калапс

2
На мяжы Літвы і Беларусі - транспартны калапс

Чарга з легкавікоў расцягнулася на кіламетры.

Чарга з легкавікоў у Медніках на літоўска-беларускай мяжы - амаль тры кіламетры. У чарзе шмат перагонных машын. Стаяць і літоўскія аўто.

«Чарга складае 2,8 км. Бліжэй да шлагбаума стаяць незадаволеныя людзі і спыняюць усіх, хто едзе без чаргі. Усе чакаюць нармальную змену на Літве», паведамляе тэлеграм-канал Infotrans Media Belarus.

Што да чэргаў з Беларусі ў ЕЗ, то сітуацыя наступная:

на памежным пераходзе «Берасце» на мяжы з Польшчай чарга на 8:00 складае 45 аўтобусаў і 230 легкавікоў, паведамляе Памежны камітэт.

На літоўскай мяжы ў Беняконях стаіць 680 грузавікоў і 90 легкавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма.

У Каменным Логу - 150 легкавікоў і 780 грузавікоў, чаргі з аўтобусаў няма.

На беларуска-латвійскай мяжы ў Грыгароўшчыне чэргаў з аўтобусаў няма, стаіць 10 легкавікоў, але затое 330 грузавікоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках