27 лiпеня 2024, Субота, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэльгія паставіць Украіне 30 знішчальнікаў F-16

14
Бэльгія паставіць Украіне 30 знішчальнікаў F-16

Амерыканскія самалёты з'явяцца над украінскім небам ужо сёлета.

Бэльгія паставіць Украіне 30 знішчальнікаў F-16 да 2028 года. Пра гэта паведаміла міністарка замежных спраў Бэльгіі Аджа Лябіб у эфіры радыёстанцыі Bel RTL.

Адзначаецца, што першыя знішчальнікі паступяць ва Украіну ўжо сёлета. Кіраўніца ведамства ўпершыню агучыла аб'ёмы паставак. Знішчальнікі будуць пастаўляцца ва Украіну па меры таго, як Бэльгія будзе атрымліваць ад ЗША F-35, якія Брусэль замовіў у 2018 годзе.

26 красавіка міністр абароны ЗША Лойд Осцін паведаміў, што знішчальнікі F-16 пачнуць прыбываць ва Украіну разам з навучанымі пілотамі ў гэтым годзе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках