13 чэрвеня 2024, Чацвер, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ расказаў, як змяшаць з зямлёй «калідор» РФ у Крым

Палкоўнік УСУ расказаў, як змяшаць з зямлёй «калідор» РФ у Крым

Спатрэбіцца досвед ЗША і Садама Хусэйна.

Акрамя Крымскага моста, Сілам абароны Украіны неабходна «перарэзаць» наземны калідор у кірунку новай чыгункі Растоў-Крым на акупаванай тэрыторыі, заявіў палкоўнік УСУ, вайсковы аналітык Пётр Чэрнік.

Як падкрэсліў ён у каментары Главреду, для гэтага УСУ трэба дастатковая колькасць дальнабойных ракет розных тыпаў.

Экспэрт нагадаў, што падчас аперацыі "Бура ў пустыні" ЗША выдаткавалі больш за 600 ракет ATACMS, пры гэтым кааліцыя мела 1 700 самалётаў, на працягу аперацыі было зроблена 100 тысяч самалёта-вылетаў.

«І гэта супраць войска Садама Хусэйна, якое было не такім магутным, як войска Расеі. Нягледзячы на тое, што расейскае войска цяпер скубенае, пабітае і падарванае, яно ўсё адно мацнейшае і магутнейшае, чым іракскія войскі Хусэйна», - адзначыў ён.

Суразмоўца растлумачыў, што нават зараз пасля ўдараў ЗША па рэжыме Садама Хусэйна застаюцца знішчаныя бункеры і ўзлётныя палосы.

«Удары былі такімі масаванымі, што нават за 14 гадоў там не змаглі аднавіць інфраструктуру. Я не ўяўляю, што будзе ў нас пасля выкарыстання, напрыклад, сотні самалётаў F-16», - дадаў Чэрнік.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках