27 лiпеня 2024, Субота, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ наняла больш за тысячу афрыканскіх жанчын для зборкі іранскіх дронаў

8
РФ наняла больш за тысячу афрыканскіх жанчын для зборкі іранскіх дронаў

Асноўная крыніца працоўнай сілы - Уганда.

Супрацьстаянне ва Украіне шмат у чым ператварылася ў вайну дронаў. Расея спачатку адставала ў гэтай сутычцы, але затым стала закупляць беспілотнікі Shahed у Ірана, а потым і вырабляць іх на заводзе ў горадзе Елабуга ў Татарстане, у асаблівай эканамічнай зоне (АЭЗ) "Алабуга".

Украіна нават паспрабавала дацягнуцца да гэтай вытворчасці - у пачатку красавіка беспілотнік, праляцеўшы беспрэцэдэнтную адлегласць (каля 1300 км), упаў на інтэрнат пры заводзе. Паведамлялася, што пацярпелі 14 чалавек.

Многія з іх былі студэнтамі-інжынерамі, нанятымі ва Усходняй Афрыцы, піша The Wall Street Journal. Газета расказвае, як заводу ў "Алабузе" ўдалося пводле дамоўленасці з Іранам наладзіць выпуск і вырабляць беспілотнікі з прыкметным апярэджаннем графіка, як Расея скарысталася вопытам Тэгерана ў закупцы дэталяў праз падстаўныя фірмы ў ААЭ і Ганконгу, набывала рухавікі ў кітайскай кампаніі і наймала на працу студэнтак у Афрыцы.

Асноўнай крыніцай працоўнай сілы для завода стала Уганда. У пачатку 2023 г. яго прадстаўнікі прыязджалі ў сталіцу краіны Кампалу, дзе былі арганізаваныя гутаркі з мясцовымі студэнткамі, вынікае з рэкламнага відэароліка самой АЭЗ і апавяданняў удзельнікаў мерапрыемства. Як растлумачыў WSJ намеснік дырэктара мясцовай школы Джозэф Казібвэ, які разам з іншымі настаўнікамі, адміністратарамі і студэнцкімі лідарамі падбіраў кандыдатаў для гутаркі, расейцы цікавіліся студэнткамі, якія паказвалі добрыя вынікі ў вывучэнні прыродазнаўчых навук у старэйшай школе. Ім прапаноўвалі заробак утрая вышэйшы, чым ва Угандзе (са звестак WSJ, афрыканкі атрымліваюць у «Алабузе» амаль $1000), бясплатны пералёт і пражыванне, універсітэцкі дыплом.

Са слоў Казібвэ, ён не ведаў, што дзяўчаты будуць збіраць беспілотныя лятальныя апараты: «Наша праца - знайсці прыдатных кандыдатаў. Пасля гэтага за працэс цалкам адказваюць расейцы».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках