27 лiпеня 2024, Субота, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі расказалі, ці надоўга затрымаецца «трапічная» спякота ў Беларусі

Сіноптыкі расказалі, ці надоўга затрымаецца «трапічная» спякота ў Беларусі

А таксама калі і дзе чакаць чарговую порцыю навальніц з проліўнямі.

Канец траўня выдаўся па-летняму гарачым: дзённыя максімумы вось-вось пагражаюць пераваліць за +30°С нават у паўночных рэгіёнах краіны. Спецыялісты расказалі, ці надоўга затрымаецца такая "трапічная" спякота ў Беларусі, а таксама калі і дзе чакаць чарговую порцыю навальніц з ліўнямі і, магчыма, нават з градам, піша telegraf.news.

Паводле звестак Telegram-канала аб надвор'і Nadvorie, да спякоты і навальніц беларусам давядзецца звыкнуць як мінімум дзён на 10.

«Відавочна на першы тыдзень чэрвеня тропікі ў нас затрымаюцца. Барычныя ўтварэнні вельмі стабільныя», - растлумачылі спецыялісты, каментуючы метэаграмы.

Са звестак канала, ужо ў аўторак, 28 траўня, на адзнаку +30°С могуць выйсці паўднёвыя раёны Беларусі, у цэлым жа па краіне чакаецца +26..+29°С. Пры гэтым пасля абеду, папярэдзілі спецыялісты, высокая імавернасць навальнічных дажджоў у Віцебскай вобласці, месцамі вельмі інтэнсіўныя і, магчыма, нават з небуйным градам, у сувязі з чым Еўрапейская ініцыятыва-экспэрымент у прагназаванні штармоў ESTOFEX выдала для поўначы Беларусі першы ўзровень навальнічнай актыўнасці.

Пра навальніцы папярэдзіў і Белгідрамет, выпісаўшы папярэджанне аб аранжавым узроўні небяспекі да канца дня аўторка, 28 траўня, і аб жоўтым узроўні па ўсёй краіне на сераду, 29 траўня.

У прагнозе на бліжэйшыя тры дні ад Белгідрамета таксама прысутнічаюць папярэджанні аб кароткачасовых дажджах, навальніцах з парывістым ветрам, слабых ранішніх туманах. Начную тэмпературу паветра гэтымі днямі Белгідрамет спрагназаваў у дыяпазоне +9..+16°С, максімальную ўдзень — ад +20..+29°С па краіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках