27 лiпеня 2024, Субота, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судовыя выканаўцы прыйшлі на вяселле ў Мазыры

8
Судовыя выканаўцы прыйшлі на вяселле ў Мазыры

Пазыку давялося гасіць падоранымі грашыма.

У Мазыры судовыя выканаўцы прыйшлі спаганяць пазыку з 32-гадовай мясцовай жыхаркі падчас вясельнага застолля. Падрабязнасці не самага звычайнага выпадку з практыкі органаў прымусовага выканання пакарання расказалі ў Галоўнай управе юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

Завінавачанай была самая нявеста. Як растлумачылі ва ўстанове, раней ёй выпісалі штраф за адміністрацыйнае парушэнне - знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане. Жанчына павінна была заплаціць усяго 100 рублёў, але ў добраахвотным парадку зрабіць гэтага з нейкай прычыны не пажадала.

Падчас чарговага планавага рэйду органаў прымусовага выканання пакарання па «злосных неплацельшчыках» судовыя выканаўцы з'явіліся дадому да жанчыны і, як распавялі ва ўправе юстыцыі, «выпадкова заспелі ў доме шумнае застолле» - новаспечаныя маладыя святкавалі шлюб у кампаніі сваякоў.

Як растлумачылі ў ведамстве, «каб пазбегнуць няёмкай сітуацыі»нявеста тут жа расплацілася за пазыкі, узяўшы грошы з канверта, падоранага гасцямі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках