27 лiпеня 2024, Субота, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швэцыі змянілі меркаванне з нагоды адпраўкі Украіне знішчальнікаў Gripen

9
У Швэцыі змянілі меркаванне з нагоды адпраўкі Украіне знішчальнікаў Gripen

На просьбу іншых краін.

Швэцыя прыпыняе планы ў адпраўцы сваіх знішчальнікаў Gripen ва Украіну. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву міністра абароны Швэцыі Пола Ёнсана агенцтву TT.

Reuters нагадвае, што летась Украіна пачала абмяркоўваць са Швэцыяй магчымасць атрымання знішчальнікаў Gripen, і швэдскі бок пазней заявіў, што ацэніць магчымасць адпраўкі самалётаў, вырабленых швэдскім абаронным падрадчыкам Saab.

У той жа час, міністр абароны Швэцыі заявіў, што пастаўкі пакуль прыпыненыя, каб даць магчымасць увесці ў шыхт знішчальнікі F-16.

“Іншыя краіны кааліцыі настойліва прасілі нас пачакаць з сістэмай Gripen”, - сказаў Ёнсан, маючы на ўвазе краіны, якія плануюць даць Украіне самалёты F-16 амерыканскай вытворчасці.

"Гэта звязана з тым, што цяпер асноўная ўвага надаецца ўкараненню сістэмы F-16", - дадаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках