27 лiпеня 2024, Субота, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі памянялі правілы сямейнага капіталу

4
У Беларусі памянялі правілы сямейнага капіталу

Якія абмежаванні з'явіліся?

З 28 траўня пачалі дзейнічаць новаўвядзенні пра сямейны капітал. Улады адкарэктавалі, хто на яго можа прэтэндаваць і як выдаткоўваць грошы. "Онлайнер" напісаў аб тым, што мяняецца.

Цяпер права на прызначэнне і датэрміновае выкарыстанне сямейнага капіталу ўвязалі з занятасцю працаздольнага бацькі (айчыма) у поўнай сям'і, працаздольнага аднаго з бацькоў у няпоўнай сям'і.

Гэта значыць, што трэба быць занятым не менш за 6 месяцаў у суме за апошнія 12 месяцаў перад месяцам звароту па сямейны капітал, калі гэта яго датэрміновае выдаткоўванне, то дзейнічае правіла занятасці не менш як 12 месяцаў з апошніх 24. Гэта можа быць праца, служба, вучоба у Беларусі, а таксама праца ў краінах ЕАЭС.

Пры гэтым сямейны капітал могуць прызначыць пазней, калі адпрацаваць патрэбную колькасць месяцаў.

Сямейны капітал не прызначаць, калі дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы або іх забралі з сям'і (але калі ўмовы для дзяцей палепшацца, выплату прызначаць).

Раней па сямейным капіталам трэба было звярнуцца на працягу 6 месяцаў з дня нараджэння ці ўсынаўлення, зараз - у кожны тэрмін на працягу 18 гадоў.

Як зараз можна выдаткоўваць грошы

Акрамя гэтага, ёсць важныя змены ў датэрміновым выкарыстанні грошай. Вось што трэба ведаць тым, хто плануе выдаткаваць грошы на:

1) жыллё:

- ва ўласнасці не павінна быць жылля агульнай плошчай 15 і больш "квадратаў" на чалавека (10 і больш "квадратаў" у Менску);

- на рэканструкцыю жылля можна выдаткаваць капітал, калі ў выніку павялічваецца плошча жылога памяшкання;

- уведзеная 5-гадовая забарона на адчужэнне жылля;

2) лячэнне:

- датэрмінова выкарыстоўваць грошы можна толькі ў дзяржустановах;

- на стаматалогію (на імплантацыю і пратэзаванне зубоў) сямейны капітал выкарыстоўваецца па частках - першая частка не больш за 50% ад сумы дамовы, канчатковы разлік пасля выканання паслуг. Пры карэкцыі прыкуса кошт брэкетаў аплачваецца разава ў поўным аб'ёме;

3) адукацыя:

- сямейны капітал таксама выкарыстоўваецца па частках - у суме, якая не перавышае кошт навучання за бягучы і папярэдні навучальныя гады.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках